Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Навіны рэспублікі

8 кастрычніка 2020

Як жыць у новай эпідэмічнай рэальнасці? - Лукашэнка абмеркаваў са спецыялістамі сітуацыю з COVID-19

Гатоўнасць сістэмы аховы здароўя процістаяць эпідэмічнаму ўздыму захваральнасці на COVID-19 і сезонныя рэспіраторныя інфекцыі абмяркоўваецца сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Сярод удзельнікаў нарады - кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя, прадпрыемства "Белмедпрэпараты", Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, вядучыя спецыялісты па інфекцыйных захворваннях з медыцынскіх ВНУ краіны. 

Кіраўнік дзяржавы адразу абазначыў асноўную тэму сустрэчы - пытанні, звязаныя з забеспячэннем здароўя людзей ва ўмовах новага эпідэмічнага ўздыму сезонных інфекцый, у тым ліку каранавіруснай. "Відавочна, што яна зноў увайшла ў інтэнсіўную фазу распаўсюджвання. Ідзе другая хваля (думаю, гэта ўсё ж такі другая хваля, а не ўсплёск першай). Частка нашых суседзяў па захваральнасці наблізілася да пікавых вясенніх узроўняў. Падобная тэндэнцыя, як вы не горш за мяне ведаеце, назіраецца і ва ўсім свеце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы ўбаку не застаёмся. Няхай у нас і не такі рэзкі ўздым захваральнасці, але ён прысутнічае. Таму сёння разгледзім шэраг блокаў праблем, звязаных з новай эпідэмічнай рэальнасцю, у якой нам даводзіцца жыць і існаваць". 

Прэзідэнт папрасіў прысутных далажыць аб бягучым стане спраў у сістэме аховы здароўя. "Наколькі хутка вірус распаўсюджваецца на гэты раз у параўнанні з тым, што было? - акрэсліў кола пытанняў кіраўнік дзяржавы. - Як з бальнічнымі магутнасцямі, абсталяваннем, медыцынскімі прэпаратамі і сродкамі аховы?" 

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на забяспечанасць кадрамі. "Як мне дакладваюць, нягледзячы на строгія бюджэтныя абмежаванні бягучага года, ужо выплачана больш за Br300 млн у якасці мер падтрымкі медыцынскага персаналу, які працуе з хворымі на COVID-19", - адзначыў беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што дзяржава прадоўжыць аказваць такую падтрымку, але пры строгім выкананні справядлівага падыходу. "Яшчэ раз паўтараю: людзям, якія працуюць і змагаюцца з інфекцыйнымі хваробамі, грошай шкадаваць не трэба. Гэта асаблівая сфера, усякае можа быць, людзі рызыкуюць, і ўрачоў тут ні ў якім разе нельга крыўдзіць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але і перагібаў не павінна быць, тыпу таго, што зазірнуў у палату адным вокам - атрымаў надбаўку. Гэтага быць не павінна". 

"Несправядлівасць, калі мы яе дапускаем, вельмі крыўдзіць людзей. Таму паглядзіце на гэтыя пытанні ўважліва", - дадаў Прэзідэнт.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы