Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Навіны рэспублікі

19 кастрычніка 2020

"Беларуснафта" мае намер з 2023 года стабілізаваць здабычу нафты на ўзроўні 1,77 млн т

"Беларуснафта" мае намер з 2023 года стабілізаваць здабычу нафты на ўзроўні 1 млн 770 тыс. т, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. 

На бліжэйшую перспектыву ў кампаніі ставяць шэраг задач. Так, у 2021 годзе ў "Беларуснафце" маюць намер сканцэнтраваць пошукава-разведачнае бурэнне ў Цэнтральнай і Паўночнай структурных зонах. Сярод галоўных мэт геалагічнага напрамку - пошук новых радовішчаў у Паўднёвай структурнай зоне Прыпяцкага прагіну, уключэнне іх у распрацоўку. Плануецца стабілізаваць здабычу нафты з 2023 года на ўзроўні 1 млн 770 тыс. т. 

У кампаніі падвялі прамежкавыя вынікі геолагаразведачных работ, зацвердзілі планы распрацоўкі астаткавых запасаў вуглевадародаў. З пачатку года ў Беларусі адкрылі тры радовішчы нафты: Гарцаўскае, Бескапыльнаўскае, Кузьмінскае. 

Так, на Гарцаўскім радовішчы сумарныя запасы нафты складаюць больш за 400 тыс. т. Тут маюць намер прабурыць шэсць свідравін, што ўзніме ўзровень здабычы. На Бескапыльнаўскім радовішчы суму запасаў ацэньваюць у больш як 800 тыс. т. На гэтай плошчы плануецца прабурыць восем свідравін. Запасы на Кузьмінскім радовішчы - больш за 250 тыс. т, таксама ў перспектыве - бурэнне чатырох свідравін. 

Як адзначылі ў "Беларуснафце", важная частка рэалізацыі доўгатэрміновай стратэгіі прадпрыемства - новыя пошукавыя зоны. У перспектыве такія праекты прынясуць даходнасць і забяспечаць стабільную дынаміку развіцця рэсурснай базы. "Распрацавана праграма палявой сейсмаразведкі 3D да 2025 года, якая прадугледжвае важкі аб'ём работ у Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай зонах. Таму на першы план выходзіць ацэнка патэнцыяльнай эканамічнай эфектыўнасці праекта", - удакладнілі на прадпрыемстве. 

Беларускія нафтавікі актыўна ўключаюць у распрацоўку адкрытыя, але нераспрацоўваемыя цяжкія запасы нафты. Укараненне новых тэхналогій дае магчымасць планамерна пераводзіць раней некранутыя цяжкія запасы ў актыўныя. За апошнія гады доля актыўных запасаў нафты ў структуры цяжкіх павялічылася з 36 працэнтаў да 48 працэнтаў. 

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы