Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Навіны вобласці

1 ліпеня 2020

У Старадарожскім лясгасе працягваецца мадэрнізацыя

newsstd.by. Фота pixabay.com

Калектыў Старадарожскага лясгаса робіць стаўкі на мадэрнізацыю вытворчасці і экспарт лесапрадукцыі. Сёлета асноўныя галіновыя паказчыкі ідуць па нарастаючай. Чаго ўдалося дасягнуць па выніках 5 месяцаў і што ў бліжэйшых планах - пра гэта піша газета "Навіны Старадарожчыны" са спасылкай на дырэктара лясгаса Валянціна Цвірко.

Аб мадэрнізацыі

"У працы мы заўсёды прытрымліваемся прынцыпу - не спыняцца на дасягнутым. Гэта дапамагае нам паспяхова выконваць пастаўленыя задачы. Павелічэнне вытворчасці немагчыма без навацый. На старых станках і старой тэхніцы шмат не заробіш. Таму пачалі з маштабнай мадэрнізацыі і працягваем яе. Сучасныя абсталяванне і спецтэхніка дазволілі за апошнія гады павялічыць вытворчыя магутнасці ўдвая.

Так, у цэху дрэваапрацоўкі дзве лініі лесапілавання "Walter" за год перапрацоўваюць 8 тысяч м3 дробнатаварнай драўніны. Другі год працуе лінія па перапрацоўцы буйнатаварнай драўніны "Mebor". Яна дазволіла лясгасу павялічыць выпуск піламатэрыялаў у паўтара раза. Яе магутнасць складае 30 тысяч кубаметраў за год, з якіх 14 тысяч высакаякасных піламатэрыялаў ідуць на экспарт і для рэалізацыі на ўнутраным рынку краіны. У цэху ацыліндроўкі штогод вырабляецца парадку 5,5 тыс. м3 высокарэнтабельнай драўніны для пастаўкі на экспарт. Добры прыбытак дае і кацельна-сушыльны комплекс. Рэалізацыя высушанай прадукцыі дазваляе атрымліваць на кожным кубаметры экспартных піламатэрыялаў каля 15 еўра".

Аб пелетным цэху

"Будаўніцтва цэха па вытворчасці паліўных пелет плануем пачаць у жніўні. Зараз актыўна вядзецца падрыхтоўка тэрыторыі, дзе ён будзе ўсталяваны. Калі скончыцца праектаванне цэха і на руках будуць экспертыза і заключэнне, абярэм падрадную кампанію.

З абсталяваннем вызначыліся. Яно абыдзецца нам у 1 мільён 600 тысяч еўра. Траціна кошту ўжо аплачана".

Аб вытворчасці ў лічбах

"Па выніках 5 месяцаў усе асноўныя мэтавыя і галіновыя паказчыкі выраслі да ўзроўню мінулага года. Было нарыхтавана 92,6 тысяч м3 драўніны (145%). Выраблена 11,5 тысяч м3 піламатэрыялаў (109,5%), з іх рэалізавана 11,1 тысяч м3 (106,7%). Выручка ад продажу лесапрадукцыі склала 7 мільёнаў 594 тысячы рублёў (127,6%), а ад продажу яе на экспарт атрымана 1 мільён 497 тысяч даляраў прыбытку (128,5%). Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 23,7% пры плане 5,5%. Павялічыўся і тэмп росту прадукцыйнасці працы на 16,9%.

Вялікая праца праведзена па лесааднаўленню і лесаразвядзенню. Было запланавана стварыць лясных культур на плошчы 560 гектараў, а пасадзілі малады лес на 924 га (165%)".

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы