Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

11 мая 2019


У СЛУЦКУ АДБУДЗЕЦЦА ЗАКЛЮЧНЫ АБЛАСНЫ ТУР КОНКУРСУ «СЯМ'Я ГОДА МІНШЧЫНЫ»

На сцэне гарадскога Дома культуры 6 сем'яў прадставяць візітную картку-відэафільм "Радавод". З кароткіх відэаролікаў можна будзе даведацца аб гісторыі роду, сямейных звычаях і традыцыях удзельнікаў.

У рамках творчага задання "Мая сям'я - мая краіна" канкурсанты прэзентуюць свае сацыяльна значныя праекты, у цікавай форме раскажуць пра захапленні, поспехі і дасягненні.

Па выніках заключнага абласнога тура конкурсу будуць выдзелены 3 сям'і-пераможцы. Каманда, якая заняла 1 месца, прадставіць Мінскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года", які адбудзецца ў кастрычніку. Таксама пераможцаў вызначаць у 3 намінацыях: «Сям'я-захавальнік традыцый», «Арыгінальнасць і талент» і «Сямейнае майстэрства».

Мэта конкурсу – умацаванне духоўна-маральных асноў сям'і, адраджэнне і прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый. Асноўныя задачы – павышэнне ролі і прэстыжу сям'і ў жыцці грамадства, папулярызацыя ў грамадстве ідэі адказнага бацькоўства, прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да сям'і як да важнейшаму сацыяльнаму інстытуту.

Мерапрыемства пройдзе 17 мая на базе Слуцкага гарадскога Дома культуры (вул.Леніна, 44). Пачатак у 11.20.

Даведачны. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 23 мнагадзетныя сям'і (па адной ад кожнага раёна). Адборачны тур праходзіў у два этапы. 16 красавіка ў Вілейскім Палацы культуры выбралі лепшых сярод сем'яў-канкурсантаў з Жодзіна і Бярэзінскага, Барысаўскага, Вілейскага, Валожынскага, Крупскага, Лагойскага, Мінскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Смалявіцкага раёнаў. 19 красавіка адборачны тур прайшоў у Нясвіжскім раённым Цэнтры культуры сярод удзельнікаў з Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Пухавіцкага, Слуцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Чэрвеньскага раёнаў.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы