Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Навіны вобласці

6 ліпеня 2020

У Салігорску з'явіліся сонечныя гадзіны

У шахцёрскай сталіцы з'явілася яшчэ адна славутасць. Сонечныя гадзіны, якія былі зроблены на тэрыторыі касцёла св. Францішка яго настаяцелем - айцом Собеславом і католікамі-прыхаджанамі, асвечаны 29 чэрвеня – у Дзень урачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла, піша газета "Шахцер".

Апосталы Пётр і Павел асабліва шануюцца як вучні Ісуса Хрыста, якія пасля смерці і ўваскрасення Збавіцеля пачалі прапаведаваць і распаўсюджваць вучэнне Евангелля па ўсім свеце.

Хрысціянскія прапаведнікі Пётр і Павел былі пакараныя ў Рыме падчас кіравання імператара Нерона каля 65 года. Каталіцкая царква лічыць святых апосталаў Пятра і Паўла заснавальнікамі Касцёла, Папу Рымскага - намеснікам Пятра. Паўла называюць апосталам народаў і лічаць першым хрысціянскім тэолагам.

У дзень урачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла ў каталіцкім касцёле св. Францішка ў 18.00 адбылася святочная меса, а пасля яе заканчэння ўсе жадаючыя гараджане мелі магчымасць стаць сведкамі выдатнай падзеі.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы