Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

7 жніўня 2019

Тавараабарот Мінскай вобласці з Кітаем вырас на 36%

У I паўгоддзі тавараабарот Мінскай вобласці з Кітаем вырас на 36%.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Мікалай Рагашчук: "За I паўгоддзе тавараабарот Мінскай вобласці з Кітаем вырас на 36% і склаў больш за $800 млн. Экспарт вырас на 64%, імпарт - толькі на 20%: радуе, што экспарт расце хутчэй. Пастаўляем у асноўным калійныя солі, з нядаўніх часоў таксама малочную і мясную прадукцыю. Па выніках I квартала прыцягнута больш за $ 70 млн замежных інвестыцый, пры гэтым на чыстай аснове прыцягнута больш за $ 17 млн. Што тычыцца паставак беларускай прадукцыі ў Кітай, то сёлета адправілі ўжо два кантэйнерныя цягнікі з малочнай прадукцыяй. Цяпер фармуецца трэці склад - 41 вагон, 1 тыс. т малочкі, морам трошкі танней, але морам можна адправіць тое, што доўга захоўваецца. Морам – 2 месяцы, цягніком – два тыдні. Адзін пояс, адзін шлях - ідуць пастаўкі і з Еўропы праз Беларусь".

Таксама Мікалай Рагашчук адзначыў, што Кітай запытаў, да прыкладу, курыных лапак што месяц столькі, колькі Беларусь можа паставіць у год: “Мы актыўна ўдзельнічаем ва ўсіх выставах і кірмашах, вось і ў канцы жніўня трэба ў Кітаі правесці перамовы. У правінцыі Ю Бэй будзе будавацца беларуская пляцоўка, Кітай - гэта вялізны рынак, які можа паглынуць практычна ўсё, што вырабляецца ў вобласці, і нават больш".

Адзначым, што Мінская вобласць актыўна супрацоўнічае з Кітаем па розных кірунках.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы