Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Навіны вобласці

24 лютага 2020

Рэканструкцыя ўчастка Р23 ад Слуцка да Салігорска пачнецца ў першым паўгоддзі

https://blr.belta.by/society/view/rekanstruktsyja-uchastka-r23-ad-slutska-da-saligorska-pachnetstsa-u-pershym-paugoddzi-85493-2020/

БЕЛТА

Рэканструкцыя ўчастка аўтадарогі Р23 ад Слуцка да Салігорска пачнецца ў першым паўгоддзі бягучага года. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын 22 лютага на пасяджэнні па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Салігорскага раёна за 2019 год, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінаблвыканкама.

"Дарогу да Слуцка мы зрабілі. Шырокапалосным будзе і ўчастак трасы да Салігорска. Мы прынялі рашэнне пачаць яго рэканструкцыю ў першым паўгоддзі. Думаю, гэта добрая навіна для жыхароў раёна", - сказаў Аляксандр Турчын.

Дарога мае стратэгічнае значэнне: недалёка ў Любанскім раёне прадаўжаецца будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната.

Рэканструкцыя ўчастка трасы Р 23 Мінск - Мікашэвічы да параметраў дарог першай катэгорыі пачалася ў 2012 годзе. Участак пашырылі да чатырох палос, палепшылі і зрабілі больш бяспечным. Траса атрымала статус першай катэгорыі. У 2017 годзе рэканструкцыя Р23 прадоўжылася на слуцкай кальцавой.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы