Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Навіны вобласці

24 чэрвеня 2020

Гелiяпарк запрацаваў у Нясвіжскім раёне

Комплекс сонечных батарэй, які размясціўся на плошчы 4 га ў вёсцы Качановічы, адкрыўся на днях і ўжо пачаў назапашваць энергію. Яна, па словах намесніка старшыні Нясвіжскага райвыканкама Міхаіла Афанасіка, будзе паступаць у агульную электрасетку краіны, паведамляе МЛЫН.ВY.

Сам парк пабудавалі на месцы былога аэрадрома сельгасавіяцыі.

— Заказчыкам аб'екта стала беларуска-швейцарская кампанія «РЭАГ-Нясвіж». Пачалі будаваць у лістападзе, скончылі ў сярэдзіне чэрвеня. Парк геліяўстановак імкнуліся здаць у эксплуатацыю аператыўна, таму як чэрвень - самы «ураджайны» у плане насычэння энергіяй месяц, - сказаў Міхаіл Афанасік.

Комплекс складаецца з 4752 сонечных панэляў, магутнасць якіх дасягае 1,6 МВт. Парк займае плошчу, роўную пяці футбольным палям.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы