Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

4 мая 2019

ДЗВЕ ГАЗЕТЫ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ ЎЗЯЛІ Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ «ЗАЛАТУЮ ЛІТАРУ»

У Мінску назвалі пераможцаў сярод рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, а таксама інфармацыйных агенцтваў. У іх ліку сярод раённых, гарадскіх, карпаратыўных і шматтыражных друкаваных СМІ лепшымі апынуліся два выданні Мінскай вобласці - салігорская газета «Шахцёр»-за лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі «Пухавічы навіны»(«Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі»).

Таксама журы прысудзіла перамогу Мастоўскай газеце «Зара над Нёманам» (намінацыя «Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця»), «Слонімскаму весніку»(«Лепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі») і «Астравецкай праўдзе» — за лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі.

У намінацыі «Лепшыя матэрыялы моладзевай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі» пераможцам стала брэсцкая газета «Заря». Лепшым сумесным праектам з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі сёлета прызнаны праект навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне», які ён рэалізуе разам з прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і Міністэрствам замежных спраў.

Пераможцам у намінацыі «Лепшы праект па прасоўванні інтэграцыйнай тэматыкі» стаў часопіс «Армія» ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл (Ваяр». Газета "Універсітэт" (БДУ) атрымала перамогу ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі».

У ліку пераможцаў таксама: грамадска-палітычны часопіс "Планета" («Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі»), газета «Звязда» («Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі»), часопіс «Здаровы лад жыцця» выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» (Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця»), часопіс «Беларускі гістарычны часопіс» («Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі»).

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы