Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Навіны вобласці

29 чэрвеня 2020

Частка бальніц Мінскай вобласці пераходзіць да працы ў звычайным рэжыме

Яшчэ частка ўстаноў аховы здароўя Мінскай вобласці пачынае працу ў звычайным рэжыме, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Так, каб забяспечыць даступнасць і якасць меддапамогі пацыентам з улікам існуючай эпідсітуацыяй, Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца з 15 чэрвеня аднавіла працу отарыналарынгалагічных, а з 22 чэрвеня - стаматалагічных аддзяленняў для дзяцей і дарослых. Плануецца, што з 1 ліпеня будзе здзейснена паэтапная дэзапрацоўка і вернуцца да звычайнага рэжыму спецыялісты хірургічнага дзіцячага аддзялення, у тым ліку ўралагічнага профілю, педыятрычных аддзяленняў. З пачатку ліпеня, як чакаецца, пяройдуць на звычайны рэжым дзіцячыя неўралагічнае і афтальмалагічнае аддзялення, а таксама аддзяленне мікрахірургіі вока для дарослых.

У Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы да 23 чэрвеня была праведзена санапрацоўка часткі памяшканняў, якія раней былі перапрафіляваныя пад інфекцыйны шпіталь. Вярнуліся да звычайнай працы спецыялісты тэрапеўтычнага аддзялення і дзённага стацыянара паліклінікі. Аказваюць дапамогу пацыентам і спецыялісты рэанімацыйнага аддзялення.

Вяртаюцца да звычайнай працы і супрацоўнікі Клецкай цэнтральнай раённай бальніцы. Некалькі аддзяленняў праходзяць дэзапрацоўку. З 29 чэрвеня на штатны рэжым пяройдуць спецыялісты некалькіх аддзяленняў Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы