Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны раёна

7 жніўня 2019

Рэтравелавыстава ў Нарачы


У Цэнтры культуры і вольнага часу ў курортным пасёлку Нарач можна пазнаёміцца з гісторыяй айчыннай вытворчасці веласіпедаў. Яны з калекцыі сталічнага калекцыянера і рэстаўратара Андрэя Камоскі і Мінскага клуба рэтрацыклістаў «Беларускі ровар». На выставе прадстаўлены адзін з экспартных мінскіх 1964 года, некалькі даваенных гродзенскіх веласіпедаў для дарослых і пасляваенных маладзечанскіх дзіцячых. Таксама можна паглядзець фотаздымкі тых часоў і аксесуары да ровараў — нумарныя рэгістрацыйныя знакі, фірменныя шыльдачкі. Прысвечана выстава 90-годдзю пачатку прыватнай вытворчасці ровараў у Гродне, 80-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, а таксама Году малой радзімы. Працаваць у Цэнтры яна будзе да канца жніўня.

(па матэрыялах http://narachanka.by)

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы