Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны раёна

12 жніўня 2019

Правафланговыя

Для камбайнера ААТ “Сваткі” Пятра Скурко сёлетняе жніво, як і мінулыя гады, паспяховае. Ён першым у раёне намалаціў тысячу тон збожжа. Ушанаваць дбайнага хлебароба на поле каля вёскі Андрэйкі прыехала прадстаўнічая дэлегацыя начале са старшынёй райвыканкама Анатоліем Вайнілкам. Анатолій Мар’янавіч шчыра павіншаваў камбайнера з працоўным дасягненнем, уручыў яму падзячнае пісьмо і грашовую прэмію. Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Сівіцкая таксама далучылася да слоў віншавання і ўзнагародзіла рупліўца хлебнай нівы падзячным пісьмом і каштоўным падарункам. Цёплыя словы віншаванняў і добрыя пажаданні камбайнеру-тысячніку выказалі старшыня Мядзельскага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, дырэктар ААТ “Сваткі” Мікалай Варабей. А падтрымалі святочны настрой прысутных добрым словам і вясёлай песняй самадзейныя артыстыСваткаўскага сельскага Дома культуры. (по материаламhttp://narachanka.by/)
Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы